Women's Day



Конкурс праходзіць у чатыры туры. Кожны тур доўжыцца чатыры тыдні з моманту абвяшчэння задання. Заданне складаецца з трох вершаваных загадак, адказ – малюнак адпаведнай істоты (жывёлы, птушкі, паўзуна) з подпісам: хто намаляваны, аўтар малюнка. Адказы дасылаюцца поштай ці электроннай поштай. Удзельнікам неабходна паведаміць пра сябе: імя, прозвішча, адрас (для дастаўкі прызоў і падарункаў) і кантактны тэлефон (адрас электроннай пошты), школу і клас (садок). Пажадана прыслаць кароткі расповед пра сябе і свае захапленні. Асабістыя дадзеныя публікавацца не будуць (апроч выпадкаў, калі дазваляюць бацькі аўтара).
Конкурс з’яўляецца некамерцыйнай прыватнай ініцыятывай дзеля пашырэня ўжывання беларускай мовы дзецьмі і іх бацькамі, развіцця творчага патэнцыялу дзяцей.
Па заканчэнні тэрміну адразу ж абвяшчаюцца заданні наступнага тура. Праз 2 тыдні па заканчэнні тура падводзяцца вынікі. Вынікі падводзяцца асобна ва ўзроставых катэгорыях “дашкольнікі і першакласнікі” і “вучні пачатковай школы (2-4 класы)”.
Прызы чакаюць:
- самых актыўных удзельнікаў (тых, хто прыслаў адпаведныя адказы на ўсе 12 загадак);
- аўтараў 12 найцікавейшых работ (па адным малюнку на кожную загадку). Афіцыйны старт конкурсу – 16 жніўня.
Першы тур: пачатак – 16 жніўня 2010, апошні дзень высылкі малюнкаў-адгадак – 12 верасня. Падвядзенне вынікаў 1 тура – да 26 верасня.
Другі тур: пачатак - 13 верасня, апошні дзень высылкі малюнкаў – 11кастрычніка, вынікі 24 верасня.
Трэці тур: пачатак 11 кастрычніка, апошні дзень 8 лістапада, вынікі 22 лістапада.
Апошні тур: пачатак 8 лістапада, заканчэнне конкурсу 6 снежня. Падвядзенне вынікаў усяго конкурсу – напярэдадні калядаў.
Малюнкі высылаць поштай на адрас 220004, Мінск, вул.Заслаўская, 11-1-131 , Алене Церашковай,
Альбо ў фармаце jpeg на электронны адрас lenka1st@yahoo.com .
1.
Паглядзіце: гэта птушка
Ці гарэзлівая мушка?
Тонкі востранькі насок
П’е нектар, бы хабаток.
Дробных мошак паядае
І расліны апыляе.
Можа, быццам верталёты,
Хвосцікам наперад лётаць.
А з-за дробнага калібру
Клічуць птушачку - ???




  1. Над высокаю травой
    Бачым шыю з галавой.
    Шыя гэткая даўгая
    Да вяршыняў дрэў сягае,
    Але цяжка нахіліцца
    З ручая вады напіцца.
    Ў тры разы вышэй за шафу
    Афрыканская - ???


  2. У Амерыцы Паўднёвай
    Звер знайшоўся адмысловы.
    Гэты звер – без лішніх слоў –
    Рэкардсмэн між грызуноў.
    Да марской падобны свінкі,
    Важыць з добрую дзяўчынку,
    Каля рэчкі ён жыве
    Ў сакаўной густой траве
    І хаваецца ў ваду,
    Як пачуе дзе бяду.
    Перапончатыя лапы,
    Моцныя тупыя драпы,
    Філасофскі выраз твару.
    А завецца - ???




Запрашаю да супрацы!

Like this story?
Join World Pulse now to read more inspiring stories and connect with women speaking out across the globe!
Leave a supportive comment to encourage this author
Tell your own story
Explore more stories on topics you care about